Штайнер Юрг, Еўрапейскія дэмакратыі на Камунікат.org
[info]kamunikat wrote in [info]knigoobmen_mnsk
Еўрапейскія дэмакратыі
Штайнер Юрг

Кніга "Еўрапейскія дэмакратыі", напісаная еўрапейцам для амерыканскіх студэнтаў, узнікла ў выніку шматгадовага выкладання не толькі ў амерыканскіх, але і ў еўрапейскіх універсітэтах. Першае выданне канцэнтравала ўвагу на Заходняй Еўропе. Другое выданне рыхтавалася ў драматычныя месяцы краху камунізму ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Цяпер, калі я рыхтую гэтае, трэцяе выданне, граніцы адкрыліся па.ўсёй Еўропе. Савет еўрапейскіх даследаванняў, які падае еўрапейскія навуковыя праграмы ў амерыканскіх універсітэтах, рэкамендуе, каб будучае вывучэнне Еўропы ахапіла не толькі Заходнюю, але і Ўсходнюю Еўропу, выкарыстоўваючы параўнальны падыход. Трэцяе выданне "Еўрапейскіх дэмакратыяў" прытрымліваецца гэтай рэкамендацыі. Першыя 12 раздзелаў складаюць Частку I i разглядаюць выключна Заходнюю Еўропу. Частка II складаецца з 13 — 18 раздзелаў. У раздзеле 13 апісваецца уздым і заняпад камунізму і звязаныя з гэтым падзеі ў Заходняй і Усходняй Еўропе. Раздзел 14 ахоплівае працэс дэмакратызацыі ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе пасля заняпаду камунізму. У гэтым раздзеле шмат спасылак на матэрыял, які разглядаўся ў раздзелах пра Заходнюю Еўропу. Напрыклад, маюцца спасылкі на партыі, што з'явіліся ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, і выбарчыя сістэмы, якія выкарыстоўваліся ў першых дэмакратычных выбарах. Раздзелы 15 —18 абымаюць пытанні, якія маюць дачыненне да ўсёй Еўропы, — нацыяналізм і этнічнасць, нямецкае пытанне, Еўрапейскі Саюз І магчымы новы парадак для Еўропы. Болей...


Мацяш Ніна, Паміж усмешкай і слязой на Камунікат.org
[info]kamunikat wrote in [info]knigoobmen_mnsk
Паміж усмешкай і слязой
Вершы і паэмы (1962-1992)
Мацяш Ніна

Назву ўступнага артыкула я шукаў і змяняў: прыходзілі на думку такія варыянты, як «На сёмым небе», «Самапазнанне», «Канцэпцыя шчасця», яны былі сігналамі стрыжнявых тэм паэзіі, а мне патрэбны быў сігнал таго вызначальнага ў постаці Н. Мацяш, паэткі і грамадзянкі, што дазваляе ёй дастойна прадстаўляць пакаленне «сямідзесятнікаў». Ім наканавана было першым адчуць крызіс існуючай сістэмы як асабістую незадаволенасць жыццём і аб'явіць вайну «продкам», што па праву ганарыліся перамогай над фашызмам, адбудовай разбуранага вайною жытла, а потым штурмам космаса, урбанізацыяй, бясплатнаю асветай і медыцынай, дзяржаўнаю аховай старасці і дзяцінства, шмат чым яшчэ, і заставалася маладой змене толькі падбіраць каласкі за камбайнамі, ездзіць на Поўнач, будаваць у саўгасах кароўнікі, цялятнікі, жахаючыся апушчанасці мясцовых жыхароў, прападаўшых у гультайстве і п'янстве. Справаю, якую моладзь прызнала вартай ахвярнасці, стала Байкала-Амурская магістраль, але і там пайшлі сутаргі безгаспадарчасці — усё гэта тушыла высокія парывы. Нават афганскі «інтэрнацыянальны доўг» аказаўся нясклюдным палітычным шахер-махерам, які краіна аплаціла крывёю непатрэбных ахвяр. (Прадмова Уладзіміра Калесніка, фрагмэнт) Болей...


Кучмель Наталля, Імгненні на Камунікат.org
[info]kamunikat wrote in [info]knigoobmen_mnsk
Імгненні
Вершы
Кучмель Наталля

Наталля Барысаўна Кучмель нарадзілася 4 ліпеня 1964 года ў г. Мінску ў сям’і медыцынскіх работнікаў. Пасля атрымання сярэдняй адукацыі ў 1981 г. паступіла на філалагічны факультэт БДУ. У 1986 г. атрымала дыплом аб вышэйшай адукацыі. Працавала карэктарам, стыльрэдактарам, перакладчыкам у навуковых выдавецтвах і перыядычных выданнях. У цяперашні час працуе карэктарам у РУП “Выдавецкі цэнтр БДУ”. Друкавалася ў супольным паэтычным зборніку “Літаратурны квартал" (2003), часопісах “Першацвет”, “Маладосць”, штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва” і іншых. Кніга паэзіі “Імгненні” пабачыла свет у выдавецтве “Мастацкая літаратура” у 2005 годзе. Болей...


Беларускі каляндар, 1965 на Камунікат.org
[info]kamunikat wrote in [info]knigoobmen_mnsk
Беларускі каляндар
1965

Чым было панаванне капіталістаў і абшарнікаў у бур жуазнай Польшчы і чым з'яўляецца ўлада працоўнага народу ў Народнай Польшчы сведчыць вымоўна баланс асноўны гаспадарчых вынікаў капіталізму і сацыялізма састаўлены за гэтыя два дваццацігоддзі. (З тэзісаў ЦК ПАРП на IV з'езд партыі). «Войска, якое я з сабой прывёў дзеля знішчэння гвалтаў і здзе каў, дзеля таго, каб скінуць уладу ўстаноўленую над краем су проць волі народу — войска гэта нясе ўсім вам волю і свабоду». Гэтым словам Пілсудскага паверыла частка здэзарыентаванай інтэлігенцыі. У мемарыяле зложаным на рукі Пілсудскага Вілен ская беларуская рада выказзае надзею на дапамогу пры адбудове беларускай дзяржавы злучанай з Польшчай вузамі суседства і дружбы. (Праўнае становішча беларусаў у перадваеннай Польшчы і сёння, фрагмэнт) Болей...


Аркуш Алесь, Выбранае на Камунікат.org
[info]kamunikat wrote in [info]knigoobmen_mnsk
Выбранае
вершы і паэма
Аркуш Алесь

Новаму беларускаму гораду насамрэч болей як тысячу год, калі пачынаць лічыць ад Рагвалода. Новы беларускі горад, бадай, напалову складаецца з новых беларускіх вершаў, прынамсі, тое, што прынята называць паэзіяй урбаністычнай, зрабіла неацэнены ўнёсак у стварэньне, а дакладней – аднаўленьне беларускай гарадзкой сьвядомасьці. Новы беларускі верш ствараўся пры дапамозе “асадкі” і “аркуша”, вяртаючы ў побыт старыя словы. Алесь Аркуш ёсьць спараджэньне адначасова старажытнага полацкага дзяцінца і “чорнага горада” – новабеларускага індустрыйнага мэгаполісу. (...) Эўрапейскасьць патрабуе урбаністычнасьці. Для ўваходжаньня беларускай паэзіі ў агульнаэўрапейскую паэтычную сыстэму ёй патрэбны новы беларускі горад. Аркуш стварыў уласны варыянт такога горада – гэты горад дае аўтару магчымасьць ісьці па Парыжу, “як змоўнік”, “як барбар”, “як заваёўнік”. Новы беларускі горад здаецца значна маладзейшым за Парыж. Але калі, заблукаўшы ў французскай сталіцы, паэт раптам падыме галаву – то не пабачыць над Парыжам ценю Ваўкалака, і вернецца ў Полацак па новыя вершы. (Г. Штэйнман, Цень ваўкалака над новым горадам, Калосьсе № 8, фрагмэнты) Болей...


Барадулін Рыгор, Збор твораў у пяці тамах на Камунікат.org
[info]kamunikat wrote in [info]knigoobmen_mnsk
Збор твораў у пяці тамах
паэмы, вершы
Барадулін Рыгор

Трэці том Збору твораў народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна склалі паэмы "Куліна"?, "Блакада", "Лінія перамены дат", "Смаргонская акадэмія", "Аблачына-самабранка", "Вяртанне ў першы снег", "Трыкірый" а таксама вершы. Болей...


Гілевіч Ніл, Сказ пра Лысую гару на Камунікат.org
[info]kamunikat wrote in [info]knigoobmen_mnsk
Сказ пра Лысую гару
У апошняй аўтарскай рэдакцыі
Гілевіч Ніл

Паэма народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча "Сказ пра Лысую гару" больш за 30 гадоў існавала як твор Францішка Ведзьмака-Лысагорскага. Дзякуючы яркім сатырычным і гратэскавым фарбам яна набыла ў Беларусі незвычайную папулярнасць, стала, бадай, першым паэтычным бэстсэлерам. Цяпер паэма ўпершыню выходзіць у свет пад сапраўдным імем аўтара. Болей...


Скобла Міхась, Вольная студыя на Камунікат.org
[info]kamunikat wrote in [info]knigoobmen_mnsk
Вольная студыя
Скобла Міхась

Каб зрабіць найлепшую ў сьвеце кнігу беларускіх гутарак пачатку XXI стагодзьдзя, трэба: – нарадзіцца ў цэнтры Эўропы ў другой палове XX (бо калі раней – вы й вашы героі скончыце ў Гулагу ці на вайне, а калі пазьней – бяз вас пройдзе сьвята змаганьня за волю і незалежнасьць); – атрымаць асалоду ад агульначалавечай спадчыны, але жыць сваёй мовай, сваёй культурай і сваёй гісторыяй (хоць вы й вашы героі ад гэтага ня станеце валадарамі жыцьця тут і цяпер); – штотыдзень ужо другое дзесяцігодзьдзе, гледзячы суразмоўцу ў вочы, пытацца, казаць і пісаць так, як насамрэч бачыце, разумееце і думаеце (і быць гатовым выпіць цыкуту, якую тут умеюць вырабляць не раўнуючы як у старажытнасьці), бо толькі ў гутарцы свабодных людзей адказ на вечнае пытаньне: Quis es? Хто ты? можа стаць адказам на вечны пошук: Quis sum? Хто я? Аляксандар Лукашук Болей...


Наталля Арсеннева, Пад сінім небам на Камунікат.org
[info]kamunikat wrote in [info]knigoobmen_mnsk
Пад сінім небам
Вершы (1921-1925 г.)
Наталля Арсеннева

Шаноўны чытач! У тваіх руках факсімільнае выданьне кнігі Натальлі Арсеньневай — паэткі, імя якой, жыцьцё й творчасьць сталі для нас своеасаблівай легендай. Ужо тое, што паходзіць яна з роду, які па матчынай лініі даў сьвету Міхаіла Лермантава, ды нарадзілася на далёкім Каўказе і ўсё жыцьцё, за выключэньнем некалькіх ваенных гадоў, пражыла па-за адміністрацыйнай мяжой Беларусі, і, як на дзіва, сфармавалася ў беларускую патрыётку, высьпеліла ў душы, пранесла праз нялёгкія выпрабаваньні й высока ўзьнесла годнасьць беларускага слова — усё гэта ня надта ўкладваецца ў стандартна-побытавае, пазбаўленае дзяржаўнай і нацыянальнай перспектывы, у горшых сваіх праявах тыпова абмежаванае беларускае мысьленьне, якому, як ні скрушна, больш звыкла пагаджацца й апраўдваць факты здрады роднаму, мірышац з самаплюйствам і самаадмаўленьнем. Але ня гэтым слаўная наша зямля! I праз зарасьнікі пустазельля сьветлым промнем яшчэ больш выразна высьвечвае духоўнае высакародзтва, сьветлая вера ў адраджэньне Беларусі, якая нарэшце павінна пазбавіцца сваёй прыніжанасьці, акрыяць і зноў, кажучы словамі Янкі Купалы, заняць свой пачэсны пасад між народамі!.. Болей...


Сапач Тацяна, Няхай не пакіне нас Восень на Камунікат.org
[info]kamunikat wrote in [info]knigoobmen_mnsk
Няхай не пакіне нас Восень
Вершы
Сапач Тацяна

Вершы “ветранай жанчыны” (У. Арлоў) Тацяны Сапач завяршаюць залатое ХХ стагоддзе беларускай паэзіі. Тацяна Сапач, паэтка, журналістка, перакладчыца. Нарадзілася 26 жніўня 1962 году ў вёсцы Маркава (Маладэчанскі раён), скончыла журфак БДУ. У войску не служыла, замест гэтага выйшла замуж, нарадзіла дачку, працавала на Берасьцейскай і Гомельскай тэлестудыях (1982-87). Заснавальніца і аўтарка культуралагічнай праграмы “Альбаросіка” на Беларусім радыё (1987-89), супрацоўніца радыё “Балтыйскія Хвалі” (2000-2001), адная з аўтарак перадачы “Палітычная геаграфія” на Радыё Свабода (з 2005), рэдактарка і аўтарка праграмы “Віленскі сшытак” на Літоўскай нацыянальнай тэлевізіі (з 1991), аўтарка літаратурных перакладаў з літоўскай і польскай моваў. Жыве ў Вільні. У 1992 годзе выйшаў зборнік паэзіі “Восень”. Болей...


Аркуш Алесь, Проста ў сярэдзіну на Камунікат.org
[info]kamunikat wrote in [info]knigoobmen_mnsk
Проста ў сярэдзіну
Вершы
Аркуш Алесь

Новаму беларускаму гораду насамрэч болей як тысячу год, калі пачынаць лічыць ад Рагвалода. Новы беларускі горад, бадай, напалову складаецца з новых беларускіх вершаў, прынамсі, тое, што прынята называць паэзіяй урбаністычнай, зрабіла неацэнены ўнёсак у стварэньне, а дакладней – аднаўленьне беларускай гарадзкой сьвядомасьці. Новы беларускі верш ствараўся пры дапамозе “асадкі” і “аркуша”, вяртаючы ў побыт старыя словы. Алесь Аркуш ёсьць спараджэньне адначасова старажытнага полацкага дзяцінца і “чорнага горада” – новабеларускага індустрыйнага мэгаполісу. (...) Эўрапейскасьць патрабуе урбаністычнасьці. Для ўваходжаньня беларускай паэзіі ў агульнаэўрапейскую паэтычную сыстэму ёй патрэбны новы беларускі горад. Аркуш стварыў уласны варыянт такога горада – гэты горад дае аўтару магчымасьць ісьці па Парыжу, “як змоўнік”, “як барбар”, “як заваёўнік”. Новы беларускі горад здаецца значна маладзейшым за Парыж. Але калі, заблукаўшы ў французскай сталіцы, паэт раптам падыме галаву – то не пабачыць над Парыжам ценю Ваўкалака, і вернецца ў Полацак па новыя вершы. (Г. Штэйнман, Цень ваўкалака над новым горадам, Калосьсе № 8, фрагмэнты) Болей...


Книжные новинки
[info]bully06 wrote in [info]minskbookshops
В книжных магазинах Минска появились новые книги:

Весь мир театр

Борис Акунин

Новый роман о приключениях Эраста Петровича Фандорина.
Действие нового романа Бориса Акунина "Весь мир театр" происходит в 1911 году. Эраст Фандорин расследует преступления, совершенные в одном из московских театров.

Утраченный символ

Дэн Браун

Новая книга автора легендарного "Кода да Винчи", тираж которого превысил 81 миллион экземпляров. Произведение, права на которое купили более 60 стран. Эту книгу ждали миллионы поклонников Дэна Брауна по всему миру - только за первый день продаж раскуплено свыше 1 000 000 экземпляров!
Приключения Роберта Лэнгдона продолжаются. На этот раз ему предстоит разгадать величайшую тайну масонов, которая способна изменить мир. Веками хранимые секреты, загадочные знаки и символы - и смертельно опасное путешествие по лабиринтам прошлого…

Мимолётности, или Подумаешь, бином Ньютона!

Екатерина Вильмонт

Совершив своего рода «подвиг любви», героиня романа Фаина решает начать новую жизнь в другой стране и как будто у нее все складывается удачно, однако встреча с бродячим котом все расставляет по своим местам, и она возвращается в Москву, на прежнюю работу. Но не зря же говорят, что нельзя дважды войти в одну и ту же воду... И разве можно жить без любви? Но разобраться, где настоящая любовь, а где «мимолетность», не так-то просто...

По материалам ОАО "Белкнига"

Расширенная продажа литературы в книжном магазине "Академкнига"
[info]bully06 wrote in [info]minskbookshops
К рождественским праздникам в книжном магазине "Академкнига" открыта расширенная продажа литературы на любой вкус: детская и художественная литература, кулинарные книги, фото и художественные альбомы.

http://www.akademkniga.by/news/20/

Акты Виленской археографической комиссии на Камунікат.org
[info]kamunikat wrote in [info]knigoobmen_mnsk
Акты Виленской археографической комиссии
(в 39 томах)

Обилие актов и документов Виленского центрального архива (19244 актовых книг) и желание исследовать прошлое Литвы, которая и в старину принадлежала России, вызвали после 1863 года учреждение особой комиссии для разбора в городе Вильне древних актов. Комиссия опубликовала в период с 1865 по 1915 года тридцать девять томов материалов. Акты, которые написаны по-польски, решено было печатать в подлиннике и снабдить переводом на русский язык; для издания выбирались: 1) Акты, выясняющие элемент православия в Западном крае, 2) Акты, касающиеся администрации Западного края в разных эпохах существования великого княжества (быт крестьян, мещан, евреев и др. сословий), 3) Акты юридические и этнографические. (Правілы выкарыстаньня) Болей...


Подарки от Цирка Солнца!
[info]flowereasy wrote in [info]knigoobmen_mnsk

В преддверии новогодних праздников Cirque du Soleil проводит конкурс среди своих друзей.

Напиши поздравления любимому человеку с наступающими новогодними праздниками в своем блоге в Клубе Цирка дю Солей  и у тебя появится шанс выиграть один из пяти новогодних призов от Cirque du Soleil - книгу сказок для взрослых "ФарФор" с волшебными открытками от Таис Золотковской.

подробней )


Бланочно-журнальная продукция в книжном магазине "Дом книги "Светоч""
[info]bully06 wrote in [info]minskbookshops
Книжный магазин "Дом книги "Светоч"" обновил прайс-листы по бланочно-журнальной продукции. В продаже следующая продукция:

- Бланки бухгалтерского учёта
- Бухгалтерские книги
- Журналы по охране труда
- Путевые листы

Прайс-листы доступны на http://www.svetoch.belkniga.by

Школьные учебники
[info]bully06 wrote in [info]minskbookshops
Книжный магазин "Методическая книга" обновил прайсы школьных учебников для начальной школы, а также за курс базовой и средней школы.

В прайсе учебников для начальной школы (1 - 4 классы) представлены следующие учебники:

- Букварь
- Английский язык
- Беларуская мова
- Литературное чтение
- Математыка
- Немецкий язык
- Выяўленчае мастацтва
- Музыка
- Русский язык

Перечень предлагаемых учебников на русском и белорусском языках обучения можно посмотреть на http://www.metodkniga.belkniga.by/booksjunior.html

В прайсе учебников за курс базовой и средней школы (5 - 11 классы) представлены следующие учебники:

- Английский язык
- Беларуская мова
- Выяуленчае мастацтва
- История Древнего мира
- Математика
- Немецкий язык
- Французский язык
- Человек и мир
- Биология
- Информатика
- История Беларуси с древнейших времен до середины XIII в.
- Русская литература
- История Беларуси : вторая половина XIII - первая половина XVI в.
- История средних веков: XIV-XV вв .
- Физика
- Человек. Общество. Государство. Жизнь человека
- Геаграфiя мацерыкоў i краiн
- Трудовое обучение. Обслуживающий труд
- Обществоведение
- Черчение
- Беларуская лiтаратура
- История Беларуси с древнейших времен до октября 1917 года
- Мое профессиональное будущее
- Русский язык
- Всемирная история: XIX - начало XXI в.
- Геометрия
- Гiсторыя Беларусi: XIX - пачатак XXI cт.
- История Беларуси: октябрь 1917 г. - начало XXI в.

Перечень предлагаемых учебников на русском и белорусском языках обучения можно посмотреть на http://www.metodkniga.belkniga.by/booksmiddle.html

Піньска Марта, Pińska Marta, Беларуска - эратычная аповесць на Камунікат.org
[info]kamunikat wrote in [info]knigoobmen_mnsk
Беларуска - эратычная аповесць
Піньска Марта, Pińska Marta

Люблю заходзіць у гэтую піццэрыю ў цэнтры Мінска. „Patio Pizza” – гэта трошкі атмасферы вялікага горада і адчування, што ты пусціў карэнне ў заходні стыль: абед – хуценькая, подбегам, перакуска ў самым цэнтры вірлівага жыцця. Сяджу каля вялікага акна ў памяшканні і разам з тым на праспекце Скарыны сярод людской куламесы, што чакае бітком набатаванага тралейбуса. Салон піццэрыі ахінае непаўторная атмасфера тусоўкі. Ёмістая неўабхват, высокая афіцыянтка з разложыстымі клубамі калышацца над мною, прымаючы заказ. Яе меланхалічны выгляд яшчэ да нядаўняга даводзіў мяне ледзь не да шалу. Але я ўжо тут цэлы год і цяпер, бадай што, лепей разумею ў яе вачах тутэйшую невымоўную тугу па нечым неакрэсленым. Такі стыль жыцця. Нічога акрамя. Аніякай табе філасофіі. (фрагмант) Болей...


Юрэвіч Лявон, Летапісны звод сусьвету Чалавека Сьведамага на Камунікат.org
[info]kamunikat wrote in [info]knigoobmen_mnsk
Летапісны звод сусьвету Чалавека Сьведамага
Гісторыя газэтаў "Бацькаўшчына" й "Беларус" (1947—2000)
Юрэвіч Лявон

Манагарафія “Летапісны звод сусьвету Чалавека Сьведамага” – восьмая ў серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” ды першая ў сумесным выданні Міжнароднага Грамадскага Аб’яднання “Згуртаваньне Беларусаў Сьвету “Бацькаўшчына” і Беларускага Інстытуту Навукі і Мастацтва (ЗША). Кніга, аснованая на архіўных дакументах, распавядае гісторыю газетаў “Бацькаўшчына” і “Беларус” на працягу 1947 - 2000 гадоў. Апрача гісторыі аўтар пільна прасочвае лёсы сяброў рэдакцыйнай калегіі, асвятляе кола тэм, якія закраналіся на старонках газет, ідэй, якія ўваплачаліся ў жыццё. Кніга ўтрымлівае бібліяграфію тэматычных артыкулаў, а таксама слоўнік псеўданімаў і крыптанімаў, якімі карысталіся дзеячыў беларускай эміграцыі. Тэма даследавання – сучасная гісторыя, на сённяшні дзень гісторыкі толькі збіраюць матэрыялы, факты, сведчанні, што тычаць беларускага замежжа і звязаных з ім падзеяў. Манаграфія Лювона Юрэвіча – вялікі крок у гэтым напрамку. Болей...


«Возвращение из отпуска» / Юрий Куликов
[info]znyata_foto wrote in [info]art_belarus
фотовыставка
«Возвращение из отпуска»


Юрий Куликов


Открытие: 22 декабря, 19.00, зал Центра-Видео (ТЦ Столица, нижний уровень)
Доступна
: до 7 февраля 2010 года Вход свободный!

Изображение

«Когда возвращаешься из путешествия к морю - все вокруг напоминает о пляже. Особенно когда перелет быстрый. И соль от последнего купания еще не смылась. Любая мелочь может напомнить об отпуске, а солнечные эмоции накатывают волнами и сладкими воспоминаниями. И тогда картинки перемешиваются - пляж-улицы-песок-дети-море-пена-фонтаны-брызги-дождь-зонтики-арбуз-шезлонг… Потом это забудется, эмоции утихнут, смоются вместе с загаром, тело вернется в привычный ритм жизни. Останутся лишь воспоминания о вкусе солнца, стягивающей кожу соли и о криках с жутким акцентом по всему пляжу: «васер мелон!».

А если воспользоваться волшебством и магией света, можно доверить свои впечатления пленке, ее способности поймать в одном кадре отблески разных солнц, золотой песок Болгарии и минские городские пейзажи. Найти и объединить воспоминания и реальность – ту реальность, которая тоже скоро станет лишь воспоминанием».

Пресс-контакт: Елена Кушнир, + 375 44 776 13 32


Источник: zgallery.eu

Home